8 чэрвеня – 1 ліпеня 2026

Анлайн-курс для беларусак «Жаночы лад»

Мы робім анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. Гэты курс створаны для жанчын, якія стаміліся проста спраўляцца з цяжкасцямі: яны шукаюць унутраны баланс, адказы на важныя для сябе пытанні і практычныя навыкі, каб упэўнена рухацца наперад і клапаціцца пра свой камфорт.

Што ўключае курс?

  • 8 бясплатных падтрымліваючых анлайн-сустрэч, якія дапамогуць знайсці апоры ў мінулым, сучаснасці і будучыні.

Важна: курс не з’яўляецца групай псіхалагічнай падтрымкі, ён праходзіць паводле методыкі «роўныя роўным» («жанчыны для жанчын»).

5

4

4

Калі?

З 8 чэрвеня па 1 ліпеня (4 тыдні). Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і серадах а 19:00 (па Мінску).

Ты зможаш выбраць, якія сустрэчы наведваць. І ніякіх «пакаранняў» за пропускі 🙂

Хто праводзіць курс?

Wonder Women — жаночая супольнасць для ўзаемападтрымкі і развіцця. Адкрыта размаўляючы пра стэрэатыпы, знешні ціск і бар’еры, з якімі жанчыны сутыкаюцца кожны дзень, мы дапамагаем адна адной вучыцца новаму, вяртаць упэўненасць у сабе і вызваляцца ад чужых чаканняў.

Расклад курса

Сустрэчы пачынаюцца а 19:00 па Мінску / 18:00 CEST, працягласць 1,5-2 гадзіны:

  1. Першая сустрэча: знаёмства, прадстаўленне праграмы, выбар фокусу на час курса і лёгкі нэтворкінг (8 чэрвеня)

  2. Сустрэча пра ролевыя мадэлі: «Мы/яны: сучасныя беларускі і гістарычныя асобы. У кім шукаць натхненне?» (10 чэрвеня)

  3. Сустрэча пра ўсвядомленае навучанне: «Як атрымаць асалоду ад анлайн-мерапрыемства: табе і аўдыторыі» (15 чэрвеня)

  4. Сустрэча пра выбудоўванне апор у паўсядзённасці: «Як дапамагаць сабе ў крызісе і складаных абставінах» (17 чэрвеня)

  5. Сустрэча пра пошук апор у мінулым: «Твая гісторыя: праз мінулае да сябе сапраўднай» (22 чэрвеня)

  6. Сустрэча-дыскусія «Што значыць быць жанчынай сёння: абмяркоўваем праз прызму практычнай філасофіі» (24 чэрвеня)

  7. Сустрэча пра падтрымку: «Як жанчыны могуць падтрымліваць іншых жанчын» (29 чэрвеня)

  8. Завяршальная сустрэча курса: сумеснае падвядзенне вынікаў і абмен уражаннямі (1 ліпеня)

Як прыняць удзел?

Падаць заяўку могуць беларускі любога ўзросту (18+), якія пражываюць у любой краіне.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 4 чэрвеня ўключна. Пра вынікі адбору ты даведаешся 5 чэрвеня. Удзел бясплатны.